Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадзкім жыцці свайго рэгіёну. Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў, чэшскімі палітыкамі, усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.
Выдаткі, зьвязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем будуць кампенсаваныя арганізатарамі. Выбар кандыдатаў будзе ажыцяўляцца зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста ды індывідуальнага інтэрвію.
Падрабязная інфармацыя тут.
Запоўненыя анкеты дасылайце на E-mail: info@civicbelarus.eu да 5 лютага 2010 г.